У судзе над Алесем Яўдахам перапынак да 14 кастрычніка
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алесем Яўдахам.
28 і 29 верасьня працягнуўся допыт сьведак, якіх з боку абвінавачаньня
замоўлена 230 чалавек. Гэта менчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі,
якія набывалі беларускія кнігі з дапамогай Алеся. На гэты момант
дапытана каля трох дзясяткаў чалавек.
Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у
незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, а менавіта — распаўсюдзе
беларускіх кніг праз пошту. Яму абраная мера стрыманьня ў выглядзе
падпіскі пра нявыезд. Алесь Яўдаха вінаватым сябе не прызнае.
Судовы працэс мае аднавіцца 14 кастрычніка.
Матэрыялы па тэме:
Суд за распаўсюд кніг беларускіх аўтараў
Алесь Яўдаха: Ніякіх згрызотаў сумленьня ня маю
Распаўсюджваў кнігі – трапіў пад суд
Працяг суду над распаўсюднікам беларускіх кніг