Адбыўся ператрус у Сяржука Сяменюка
https://spring96.org/be/news/45983
2011
2011-09-30T09:43:53+0300
2011-09-30T09:43:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Следчыя завіталі да актывіста Партыі БНФ па спаве аб хуліганстве.
Як расказаў "Еўрарадыё"
сам Сяргей, ператрус пачаўся каля 18-ай гадзіны. На дадзены момант у кватэры
знаходзіцца сястра Семянюка і двое следчых. Яны агледзелі кватэру і зацікавіліся
міскай, якую знайшлі на кухні. Сяржук Семянюк расказаў, што гэтую міску
міліцыянты плануюць забраць з сабой. Верагодна, яе разглядаюць у якасці зброі,
якой маглі быць нанесеныяя пашкоджанні ахоўніку офіснага будынка, дзе зараз
размяшчаецца сядзіба БНФ.
Нагадаем, што сябры Партыі БНФ Сяржук Семянюк, Максім Губарэвіч і Алесь Каліта
праходзяць па справе аб хуліганстве. Іх абвінавачваюць у збіцці ахоўніка, якое
нібыта мела месца напрыканцы жніўня.