viasna on patreon

Фотарэпартаж з варшаўскіх пікетаў за вызваленне Алеся Бяляцкага

2011 2011-09-28T15:49:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/warsaw-pikiet-27.09.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі шэрагу праваабарончых арганізацый – з Польшчы, Нарвегіі, Кіргізіі, Арменіі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Таджыкістана, Грузіі, Беларусі і Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека – 27 верасня зладзілі пікет з патрабаваннем вызвалення беларускіх палітвязняў. Адбыўся пікет каля будынку гатэля “Сафітэль”, у якім гэтымі днямі праходзіць сустрэча АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Пікетоўцы выйшлі з плакатамі “Свабоду палітвязням!”, “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і партрэтамі вязняў.

Пазней пікетоўцы перайшлі ў Кракаўскае прадмесце, што ў цэнтры польскай сталіцы.

Адметна, што ў пікетах у падтрымку Алеся Бяляцкага ўзяла ўдзел вядомая ўзбекская праваабаронца Мутабар Таджыбаева (на здымку – разам з сынам Алеся Бяляцкага Адамам і прадстаўніком FIDH Сашай Кулаевай).

Што азначае быць палітвязнем, яна ведае не па чутках – амаль тры гады адседзела ў турме, дзе да яе прымяняліся катаванні. Гэта вельмі вядомая, неардынарная і мужная жанчына з’яўляецца лаурэаткай прэміі Французскай рэспублікі “Свабода, роўнасць і братэрства” за абарону правоў чалавека (2008), а таксама прэміі Дзярждэпартамента ЗША за адвагу - International Women of Courage award (2009). Цяпер  Мутабар Таджыбаева, добрая знаёмая Алеся Бяляцкага, жыве ў Францыі. Адна з апошніх іх сустрэчаў адбылася ў Парыжы ў снежні 2008-га года, падчас святкавання 60-ай гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што ладзілася ў Палацы Токіё.        

Пікет з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства