Праваабаронцы занепакоеныя ходам суда над Кавалёвым і Канавалавым
Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў
пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро застаецца шмат пытанняў з нагоды
бесстароннасці і празрыстасці судовага працэсу і даступнасці матэрыялаў справы.
Яны нагадваюць, што Аляксандра Крутога арыштавалі і адправілі ў цэнтр
псіхічнага здароўя пасля хадайніцтва пра адмену смяротнага пакарання.
Таксама праваабаронцы згадваюць заяву абвінавачаных пра катаванні, якія
ўжываліся да іх падчас следства. Падчас судовага працэсу незалежным журналістам
забаранілі кантактаваць з пацярпелымі. Афіцыйныя СМІ, не чакаючы рашэння суда,
называюць Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі.
Як перадае БелаПАН,
зварот падпісалі наступныя арганізацыі: Belarus Watch (Літва); Армянская
Хельсінкская асацыяцыя; Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (Літва);
Беларускі Хельсінкскі камітэт; Дабрачынны фонд за экалагічную і сацыяльную
справядлівасць (Расія); Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі
чалавека ў Беларусі; Міжнародны моладзевы праваабарончы рух; Маскоўская Хельсінкская
група (Расія); Цэнтр прававой трансфармацыі (Беларусь); незарэгістраваны
Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь); Фонд Стэфана Баторыя
(Польшча); Хельсінкскі фонд за правы чалавека (Польшча).