“Нацыянальны Альянс” патрабуе спыніць пераслед актывістаў "Моладзі БНФ"
Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” абураная завядзеннем супраць актывістаў "Моладзі Беларускага Народнага Фронту" Алеся Каліты, Сяргея Семенюка і Максіма Губарэвіча крымінальнай справы.
Пабудаваная Аляксандрам Лукашэнкам сістэма ўлады паказала, што яна не ў стане справіцца з тымі выклікамі, якія перад ёй ставіць час.
Беларускія ўлады проста не ведаюць, як знайсці выхад з эканамічнага крызісу. Таму, паводле іх меркавання, адзінай магчымасцю ўтрымацца пры ўладзе з'яўляецца працяг палітыкі рэпрэсій.
Гэтым разам пад рэпрэсіі патрапілі актывісты адной з найбольш актыўных моладзевых арганізацый Беларусі - "Моладзі БНФ".
“Нацыянальны Альянс” патрабуе неадкладнага спынення крымінальнай справы супраць моладзевых актывістаў.
Са свайго боку мы будзем інфармаваць пра ход крымінальнай справы ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі. Ва Украіне застаецца вялікі працэнт людзей, якія станоўча ставяцца да беларускага прэзідэнта. Мы пастараемся максімальна выправіць гэтую недарэчнасць.
Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”