viasna on patreon

Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па апошніх падзеях у справе Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-26T12:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды апошніх падзеяў у справе Алеся Бяляцкага.

“Абсерваторыю праінфармавалі аб фактах пераследу супраць актывістаў кампаніі за вызваленне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

Паводле атрыманай інфармацыі 23 жніўня 2011 года у выніку правядзення акцыі за вызваленне старшыні “Вясны” ў Магілёве былі затрыманыя журналісты Аліна Скрыбунова і Яўген Глушакоў, а таксама актывіст Павел Варашылаў. Актывісты былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі і вызваленыя праз дзве гадзіны без складання пратаколаў.

У той жа самы дзень пад час падобнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску былі затрыманыя шэсць актывістаў, у тым ліку Зміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алег Мацкевіч і Алена Лапцёнак. Актывісты былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі вызваленыя ў той жа самы дзень без складання пратаколаў.

У той жа самы дзень у час акцыі ў падтрымку старшыні “Вясны” гарадзенская міліцыя затрымала праваабаронцу Віктара Сазонава. Пасля складання пратакола па факце незаконнага вырабу друкаванай прадукцыі сп. Сазонаў быў вызвалены; неўзабаве мусіць адбыцца суд па ягонай справе. 24 жніўня гарадзенская міліцыя правяла ператрус у офісе мясцовых актывістаў, канфіскаваўшы два сістэмныя блокі камп’ютэраў, некалькі маек з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і асобнікі праваабарончых бюлетэняў.

У дадатак да вышэйзгаданых фактаў пераследу, 23 жніўня сп. Зміцер Салаўёў быў дапытаны следчым Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ў сувязі з крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні “Вясны”. Сп. Салаўёў і ягоны адвакат былі вымушаныя даць падпіску аб неразгалошванні.

Акрамя гэтага, 23 жніўня сын старшыні ПЦ “Вясна” Адам Бяляцкі быў аштрафаваны на 350000 рублёў Цэнтральным судом Мінска па абвінавачванні ў дробным хуліганстве у час пратэста супраць падвышэння цэнаў на паліва, які адбыўся ў Мінску 22 жніўня. Абсерваторыя выказвае занепакоенасць з прычыны таго, што сын старшыні ПЦ “Вясна” стаў ахвярай расправы з Алесем Бяляцкім за ягоную праваабарончую дзейнасць.

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць пераслед праваабаронцаў, а таксама патрабуе тэрміновага і безумоўнага вызвалення сп. Алеся Бяляцкага, незаконны арышт якога з’яўляецца пакараннем за ягоную праваабарончую дзейнасць” – паведамляецца ў звароце сумеснага праекта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюджанай 24 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства