viasna on patreon

У Магілёве адмянілі прысуд двум бабруйскім журналістам

2011 2011-08-23T16:20:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справа журналістаў "Бабруйскага кур'ера" Віктара Масаловіча і Віктара Качана па рашэнні Магілёўскага аблсуда будзе перагледжаная.

Супрацоўнікі газеты былі затрыманыя на "маўклівай акцыі" 7 ліпеня. Яны і яшчэ 21 бабруйчанін правялі ноч за кратамі. Потым Бабруйскі суд аштрафаваў іх на 175 тысяч рублёў кожнага (5 базавых велічыняў).

Магілёўскі абласны суд адмяніў прысуды і накіраваў справы на новае судовае разбіральніцтва. У пастанове гаворыцца, што папярэдняя суддзя недастаткова вывучыла матэрыялы справы і неправамерна прымяніла Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства