Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"
https://spring96.org/be/news/45312
2011
2011-08-23T12:25:27+0300
2011-08-23T12:25:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 175 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.
Дзьмітры Бакуновіч напісаў скаргу на рашэньне пра штраф у абласны суд,
справу накіравалі назад — у Кастрычніцкі раённы суд гораду, толькі да
іншага судзьдзі.
Аднак новы прысуд такі ж, як і папярэдні — штраф пяць базавых. Пра гэта
паведаміў прадстаўнік БХК Раман Юргель. Паводле яго, сьведкамі ў судзе
абодва разы былі міліцыянты, якія не затрымлівалі Дзьмітрыя Бакуновіча і
якіх ён сам, па яго словах, ня бачыў.