viasna on patreon

У Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-23T10:40:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/15_plak_350r.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакаты ў Жодзіна

Плакаты ў Жодзіна

Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

Напярэдадні Жодзінскі выканкам забараніў замоўлены на 22.08.2011 пікет (1), які меркавалася правесьці ля ўваходу ў гарадзкі парк культуры й адпачынку. У сустрэчным звароце (2) заяўнікі, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, прапанавалі ўрэгуляваць пытаньне праз перамовы, а ў выпадку катэгарычнасьці забароны, якая вынесеная ў парушэньне Канстытуцыйных правоў і свабодаў і арт.арт. 21; 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, яны адмовіліся браць на сябе адказнасьць па законе й ад замоўленай формы пікетаваньня, а вырашылі правесьці альтэрнатыўныя інфармацыйныя акцыі, якія не падпадаюць пад вызначэньне “масавыя мэрапрыемствы” й не патрабуюць аніякіх зваротаў па дазвол у выканкам.

Так, ужо зь 10-00 ранку да 14-00 у новым Жодзіне (ст. электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае”) на інфармацыйных стэндах гарадзкіх прыпынкаў, ля крамаў … зьявіліся плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і інфармацыйныя матэрыялы пра пацярпелага ад палітычнага перасьледу вядомага праваабаронцу, кіраўніка ПЦ “Вясна”. У гэты ж час з рук у рукі, па крамах і праз паштовыя скрыні шматпавярховых дамоў раcпаўсюджваліся інфармацыйныя матэрыялы, ўлёткі.

Грамадзяне цікавіліся інфармацыяй, падтрымлівалі праваабаронцаў, выказвалі салідарнасьць. Былі выпадкі, калі адбываліся размовы альбо завязваліся спрэчкі - у асноўным з жыхарамі, грамадзянкамі сталага веку, якія адмоўна ставіліся да любых апанэнтаў дзейснага ў краіне палітычнага рэжыму й выказваліся фразамі афіцыйнае прапаганды.

Цалкам акцыі прайшлі без эксцэсаў і затрыманьняў. Правы грамадзянаў на свабодны й безперашкодны распаўсюд інфармацыі ў Жодзіне на гэты раз - не былі парушаныя.

Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: ALES` (Licviny-INFA)

Інфармацыйная кампанія ў Жодзіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства