Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы
https://spring96.org/be/news/45303
2011
2011-08-23T09:59:56+0300
2011-08-23T09:59:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
22 жніўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.
Яўгенія Вус: «Мы размаўлялі хвілін 15. Дзьмітрый сказаў, што зусім не атрымлівае маіх апошніх лістоў, а толькі лісты яшчэ за чэрвень. Ягоная заява на званок праляжала бяз руху амаль месяц, і толькі цяпер дазволілі. Сказаў, што адчувае сябе крыху лепш, але ўсё роўна просіць дасылаць пэўныя лекі. Яшчэ сказаў, што прашэньня аб памілаваньні не пісаў і пісаць не зьбіраецца. „Калі адпусьцяць, то хай адпускаюць па адмене прысуду“, — так сказаў. 27 жніўня ў калёніі будзе дзень адкрытых дзьвярэй, можна будзе паехаць туды ўсёй сям’ёй, але ў сераду,
25-га, я ўсё роўна туды паеду — паспрабую дамагчыся кароткатэрміновага спатканьня».
Дзьмітрый Вус адбывае 5,5 года зьняволеньня ў калёніі № 19 у Магілёве.
Дзьмітрый Вус адбывае 5,5 года зьняволеньня ў калёніі № 19 у Магілёве.