viasna on patreon

Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-23T09:51:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mesca-dlja-pik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стадыён Спартак у Мазыры

Стадыён Спартак у Мазыры

Атрымаўшы адмоўны адказ на правядзенне пікетаў 22, 23 і 27 жніўня па прычыне, што ў гэты час на стадыёне будуць праводзіцца заняткі  навучэнцаў “Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1 г. Мазыра” праваабаронца Ул. Целяпун ўгледзеў невыкананне артыкула 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Адказныя асобы мясцовай вертыкалі павінны былі для забяспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян прапанаваць іншую дату і час правядзення пікетаў і ўзгадніць гэта з арганізатарамі.

У. Целяпун у сваёй заяве прапанаваў старшыні Мазырскага райвыканкама Яўгену Адаменка выправіць гэтую недарэчнасць парушэння закона і самім вызначыць дату і даць арганізатарам магчымасць правесці пікет. Акрамя гэтага ў заяве пазначана аб парадку аплаты расходаў на правядзенне пікетаў, а таксама схемы месцазнаходжання і межы пікету на стадыёне “Спартак” у Мазыры. Акрамя гэтага ў заяве пазначана прадаставіць рашэнне райвыканкама.

Да заявы прыкладзена меркаванне праваабаронцы аб неадпаведнасці рашэння Мазырскага райвыканкама №506 ад 22.04.2008г. логіцы і здароваму сэнсу.

У. Целяпун у сваім меркаванні тлумачыць прадстаўнікам мясцовай ўлады асноўныя разуменні па артыкуле 2 закона “Аб масавых мерапрыемствах”, звяртае іх увагу на тое, што гэтае рашэнне прынятае ў дзень народзінаў галоўнага рэвалюцыянера ўсіх часоў і народаў, таму і адпавядае яго фармулёўцы - “по форме правильное, а по существу – издевательство”.

Па меркаванню праваабаронцы ў 21-м стагодзі падобныя рашэнні і наўмыснае ігнараванне Канстытуцыйных  нормаў па забяспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян можа прымаць толькі труслівая, нелегітымная і злачынная ўлада.

У. Целяпун прапаноўвае мясцовым уладам выконваць лёзунг “Разам мы Беларусь”, змяніць свае адносіны да сваіх апанентаў хаця б на мясцовым узроўні. Без тых, у каго іншае меркаванне развіцця краіны, гэта не ўся Беларусь, гэта кастрыраваная Беларусь і заклікае разам будаваць наш агульны Храм – Беларусь, рабіць ўтульным наш агульны Дом – Мазыр.

Мазырская праваабарончая хроніка

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства