viasna on patreon

Р.Тышкевіч: Сёння Польшча нясе поўную адказнасць за Бяляцкага і яго сям'ю

2011 2011-08-23T09:36:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасол Сейму Польшчы Роберт Тышкевіч запрасіў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную справе Бяляцкага, яго жонку, імя якой папрасіў не раскрываць. Тышкевіч зазначыў, што запрасіў яе ў Польшчу, каб абмеркаваць усе мажлівыя варыянты дапамогі як сям’і праваабаронцы, так і яму самаму.

- Алесь Бялацкі - чалавек, які на працягу многіх гадоў дапамагаў іншым, цяпер сам патрабуе дапамогі. Я хачу скарыстацца гэтай магчымасцю, каб чарговы раз сказаць ад імя пераважнай большасці польскіх дэпутатаў: прабачце. Сёння Польшча нясе поўную адказнасць за дапамогу Алесю Бяляцкаму і яго сям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, і ў гэтым выпадку патрэбны канкрэтныя дзеянні. Паедзем у Варшаву, каб сустрэцца са спікерам парламента, сустрэнемся ў Міністэрстве замежных спраў. Будуць таксама іншыя сустрэчы, у тым ліку з няўрадавымі арганізацыямі, для таго, каб прымаць любыя рашэнні, якія неабходныя, каб Алесь Бяляцкі як найхутчэй змог апынуцца на волі.

На пытанне: рахункі каго яшчэ былі выдадзены Польшчай?, Роберт Тышкевіч зазначыў, што падаў запыт да камісіі замежных спраў, і ў хуткім часе пасля ўсіх неабходных працэдур такая інфармацыя з’явіцца, але агульнага доступу да яе не будзе.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы і абвінавачаны па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры), тэрмін утрымання яго пад вартай працягнуты на два месяцы.

Роберт Тышкевіч:

- Вітаю, як кіраўнік групы па справах Беларусі. Хацеў бы прадставіць жонку Алеся Бяляцкага, беларускага апазіцыянера, кіраўніка праваабарончай арганізыі “Вясна”, якую запрасіў у Польшчу, каб абмеркаваць формы дапамогі, бо сёння такая дапамога Алесю Бяляцкаму вельмі патрэбная. Таму, хто паўтара дзясятка гадоў дапамагаў іншым, цяпер самому патрэбная дапамога. Але да таго, як распачнем гэтую тэму, хацеў бы карыстаючыся нагодай, каб яшчэ раз сказаць ад імя групы па справах Беларусі, а таксама ад імя большасці польскіх парламентарыяў, яшчэ раз сказаць: прабачце. За тое, што здарылася, за тое, што зрабіла польская пракуратура, за гэты вялізны скандал.

Мы павінныя гучна, адкрыта сказаць усім хто зараз у Беларусі змагаецца за правы чалавека, сказаць: прабачце. Канешне, слова "прабачце", тут ужо недастаткова. Сёння Польшча нясе поўную адказнасць за дапамогу Алесю Бяляцкаму і яго сям’і, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, і ў гэтай справе патрэбныя канкрэтныя дзеянні. Заўтра едзем у Варшаву, каб сустрэцца з Маршалкам Сейма, адбудзецца сустрэча ў МЗС, з пазаўрадавымі арганізацыямі, для таго каб прыняць усё патрэбныя рашэнні, каб Алесь Бяляцкі як мага хутчэй апынуўся на волі.

Хачу таксама скарыстаць гэтую магчымасць і цвёрда выказацца, патрабуем тэрміновага вызвалення Алеся Бяляцкага. Гэта чалавек, які сваім жыццём, сваёй дзейнасцю, шмат разоў паказваў, што адзінае, чым кіруецца яго публічная дзейнасць, гэта жаданне дапамагчы рэпрэсаваным асобам, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Хачу таксама сказаць, што польскі парламент, польскі ўрад, будуць працягваць дапамагаць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, тое, што здарылася, з’яўляецца скандалам, але з’яўляецца выняткам, які нам цяжка зразумець, які ў сваю чаргу не азначае змены ў палітыцы польскай дзяржавы. У рашэннях польскага парламента будзем надалей працаваць у гэтым кірунку, у дадатак да чаго будзем дапамагаць дзеянням, якія будуць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Калі ідзе пра пытанне датычнае таго, інфармацыя аб якіх яшчэ асобах была перададзена пракуратурай, магу сказаць, што я звярнуўся з такім запытам падчас супольнага паседжання камісіі замежных спраў супольна з палякамі замежжа, з удзелам Генеральнага пракурора Сэрэмета, быў запэўнены, што ідзе адмысловая працэдура, якая выясняе прычыну гэтага прыкрага здарэння. Пасля яе заканчэння атрымаю інфармацыю, таму з нецярплівасцю, і не толькі я, чакаю вынікі гэтай працэдуры, якая праводзіцца ўнутры пракуратуры.

Прамова жонкі Алеся Бяляцкага:

- Я прыехала сюды ў Польшчу з мэтай, на колькі магчыма звярнуцца да ўраду польскага, каб дапамагчы вырашыць сітуацыю з Алесем Бяляцкім. Дапамагчы канкрэтнымі справамі, якія дапамаглі б яму як найхутчэй выйсці на волю. Што тычыцца таго, як Алесь успрыняў паведамленне, што палякі выдалі яго інфармацыю пра банкаўскія рахункі, то я, на жаль, пракаментаваць не магу, паколькі гэтую інфармацыю мы атрымалі, калі Алесь ужо знаходзіўся ў турме, таму тут ніякай інфармацыі, на жаль, я не маю. Зараз, як вы ведаеце, ён знаходзіцца ў зняволенні, тэрмін яго зняволення працягнуты на два месяцы, і адпаведна на гэты час - вядзенне следства. Шокавая сітуацыя была пасля таго, як Літва выдала гэтыя рахункі. Зразумела, што гэта ў значнай ступені пагоршыла і наша адчуванне сітуацыі і, у прынцыпе, саму сітуацыю, звязаную з Алесем, і саму сітуацыю ў Беларусі, звязаную адпаведна і з дзейнасцю "Вясны", і іншых грамадскіх арганізацый, не толькі праваабарончых. Думаю, што канкрэтныя дзеянні будзем выпрацоўваць у ходзе непасрэдных сустрэч, якія запланаваныя на заўтра, і я спадзяюся на канкрэтнае рэагаванне і канкрэтную дапамогу з боку Польшчы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства