Ваўкавыск: затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам: "Усе на беларускі сход!"
https://spring96.org/be/news/45251
2011
2011-08-18T15:15:21+0300
2011-08-18T15:15:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў
цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным. У пастарунку ён даваў пісьмовае
тлумачэньне.
Паводле Віталя Гуляка, ён некалькі гадзін хадзіў па цэнтральных вуліцах
Ваўкавыску, па рынку і раздаваў улёткі. Калі ўжо амаль усе раздаў, на плошчы
Леніна да яго падышлі двое ў цывільным і запатрабавалі праехаць зь імі.
Людзі ў цывільным не прадстаўляліся. Завезьлі яго ў пастарунак, дзе
запатрабавалі напісаць пісьмовае тлумачэньне, а потым адпусьцілі.