viasna on patreon

Заснавальнікі “Салідарнасьці”: Бяляцкі стаў вязьнем сумленьня польскага ўраду

2011 2011-08-18T10:40:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Gazeta Wyborcza” зьмяшчае ў нумары за 18 жніўня ліст шасьцёх айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”, у якім адзначаецца, што паводле запавету Ежы Гедройца “свабода народаў – усходніх суседзяў Польшчы ёсьць падставай і умовай бясьпекі ўсёй Эўропы”, а дыктатары і аўтарытарныя ўлады гэтай бясьпецы пагражаюць”.

“Мы не дазволім, каб у краіне паўстаньняў і кансьпірацыі, краіне дэмакратычнай апазыцыі і “Салідарнасьці” праз невуцтва дзяржаўнага воргану ў вязьніцу кідалі людзей, якія змагаюцца за свабоду”, – гаворыцца ў лісьце.

Падпісанты патрабуюць ад польскага прэм’ер-міністра захадаў у вызваленьні Алеся Бяляцкага.

“Бяляцкі стаўся вязьнем сумленьня польскага ўраду”, – гэтымі словамі завяршаецца зварот айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”.

Зварот падпісалі:

Лех Валэнса

Владыслаў Фрасынюк

Зьбігнеў Буяк

Богдан Ліс

Тадэвуш Едынак

Зьбігнеў Янас

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства