viasna on patreon

Прыйшоў у банк па валюту — апынуўся ў міліцыі

2011 2011-08-17T16:01:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі ў аддзяленьні "Белпрамбудбанк" на вуліцы Сялянскай затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка. Ён прыйшоў у банк, каб набыць валюту для адпачынку 12-гадовага сына.

Ахоўніку Ўладзімеру Гутоўскаму, відаць, не спадабалася беларуская гутарка наведніка, і ён стаў высьвятляць, хто такі спадар Такарэнка й што ён робіць у банку. І паколькі Васіль размаўляе выключна па-беларуску, а ў ахоўніка – па-расейску, то ахоўнік і наведнік не паразумеліся.

Ахоўнік выклікаў нарад міліцыі, і міліцыянты ў касках і з аўтаматамі даставілі Такарэнку ў Цэнтральны РАУС. Але неўзабаве яго адпусьцілі, бо нават незнаёмыя Васілю сьведкі пацьвердзілі, што ў банку ён нічога заганнага не зрабіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства