Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных

2011 2011-08-16T17:16:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, сярод якіх трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты. "Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу", — гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі, размешчаным на афіцыйным сайце французскага пасольства ў Беларусі.

Францыя "бярэ да ўвагі факт памілавання 11 жніўня прэзідэнтам Беларусі дзевяці палітычных зняволеных", арыштаваных пасля мітынгу 19 снежня 2010 года ў Мінску. "Гэты жэст, да якога мы заклікалі, з'яўляецца крокам у правільным напрамку", — адзначаецца ў дакуменце.

Указ аб памілаванні дзевяці фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 жніўня. "Такое рашэнне прынята на падставе просьбаў указаных асоб з улікам таго, што яны зразумелі супрацьпраўны характар сваіх дзеянняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся", — гаварылася ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

13 жніўня з папраўчых калоній выйшлі асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 снежня Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Хамічэнка, Уладзімір Яроменак, Васіль Парфянкоў, Віталь Мацукевіч, Аляксандр Квяткевіч.

У той жа час у месцах пазбаўлення волі застаюцца іншыя фігуранты крымінальнай справы, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус.

Варта адзначыць, што міжнародная дэмакратычная супольнасць настойвае на безумоўным вызваленні ўсіх беларускіх грамадзян, асуджаных за палітычныя перакананні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства