Гарвыканкам Бярозаўкі адмовіў у правядзенні пікету ў падтрымку палітзняволеных
https://spring96.org/be/news/45205
2011
2011-08-16T16:38:32+0300
2011-08-16T16:38:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чыноўнікі з Бярозаўскага гарадскога камітэту Лідскага раёну адмовілі грамадскім актывістам Сяргею Трафімчыку, Юрыю Дзяшуку і В. Ашурку ў правядзенні пікету ў падтрымку палітычных зняволеных.
У адмове заяўнікам пікету, акрамя звычайнай бюракратычнай адпіскі, напісана: "доводим до вашего сведения, что указанная в заявлении цель может вызвать негативную реакцию общества, так как гражданин Никита Лиховид осуждён за участие в массовых беспорядках. Тем самым он проявил экстремистские наклонности...", паведамляе Гарадзенская вясна.
Ліст за адмовай падпісаны старшынём мясцовай "вертыкалі" Валерыем Яводзікам.