viasna on patreon

У Гародні пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага не дазволілі

2011 2011-08-16T16:27:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harodnia05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў мясцовым грамадскім правабаронцам Віктару Сазонаву і Уладзіміру Хільмановічу ў правядзенні пікету 22 жніўня ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Дзмітрыя Куранцова па бюракратычнаму просты як аглобля: "на основании несоблюдения заявителями пункта 4 статьи 5 Закона Республики Беларусь "О масссовых мероприятиях в Республике Беларусь".

Уладзімір Хільмановіч: сенсацыі не здарылася, гарадзенскія "слугі народу" ужо даўно не здольныя прымаць рашэнні самастойна і галоўны закон для іх - гэта загад вышэйшага начальства.. У даным адказе па-сутнасці нават не тлумачыцца, чаму адмоўлена ў правядзенні пікету. Відаць, не знайшлі да чаго зачапіцца і здзейснілі фармальную адпіску. Да ўсяго на заяўку, паданую па-беларуску атрыманы адказ па-расейску, што можна расцэньваць як парушэнне "Закону аб мовах" і дакладна можна расцаніць як чарговую дыскрымінацыю беларускай дзяржаўнай мовы і грэбаванне ёй. Канешне, гарадзенскія чыноўнікі не маглі дазволіць такога пікету ў абарону Алеся Бяляцкага. Але мы знойдзем шляхі працягвання інфармавання грамадскасці пра палітычны пераслед лідара правабарончага руху Беларусі.

Днём раней Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Сяргею Гоўшу ў правядзеньні пікету 22 жніўня з мэтаю выказаць падтрымку Алесю Бяляцкаму.

Прычынай адмовы стала тое, што праваабаронца не з таго боку Старога парку культуры і адпачынку папрасіў дазвол. Такі адказ Гоўша лічыць натуральным здзекам над грамадзянамі, якія намерыліся прыняць удзел у пікеце.

Усяго праваабаронцы Беларусі мелі намер правесьці пікеты ў падтрымку старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” ў 17 гарадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства