Літоўскі прэм'ер-міністр прынёс выбачэнні Бяляцкаму і членам яго сям'і
https://spring96.org/be/news/45196
2011
2011-08-16T14:53:23+0300
2011-08-16T14:53:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Інфармацыйны партал Delfi паведаміў, што прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс папрасіў прабачэння за "непаразуменне", якое пацягнула за сабой арышт вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Паводле яго слоў, сітуацыя, калі "Мінюст Літвы перадаў рэжыму Беларусі банкаўскія дадзеныя праваабаронцы Алеся Бяляцкага", гэта непаразуменне, "аб якім даводзіцца шкадаваць". Аб гэтым піша БелаПАН.
"Дана вельмі ясная адзнака - даводзіцца шкадаваць аб такім непаразуменні і прынесці выбачэнні Бяляцкаму і членам яго сям'і", - цытуе Кубілюса партал.
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Літва ўсё гэтак жа падтрымлівае дэмакратычную перспектыву Беларусі, нягледзячы на інцыдэнт. "У гэтым ніхто не павінен сумнявацца", - дадаў кіраўнік літоўскага ўрада.