viasna on patreon

Суд аштрафаваў жыхара Мазыра за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб акцыі маўклівага пратэсту

2011 2011-08-16T13:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.

Згодна з міліцэйскім пратаколам, Караткевіч "у інтэрнэт-сетцы на сайце "УКантакце" шляхам пераадрасацыі распаўсюдзіў заклік аб неабходнасці збірацца кожную сераду тыдня ў 19.00 на пл. імя Леніна г. Мазыра, тым самым ажыццявіў арганізацыю масавага мерапрыемства, парушаючы ўстаноўлены парадак правядзення масавых мерапрыемстваў".

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Целяпун, суд палічыў, што старонка ў сацыяльнай сетцы — гэта СМІ, запіс Міхаіла быў даступны многім карыстальнікам, таму прызнаў яго вінаватым у арганізацыі акцыі.

"Малады чалавек размясціў запіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы, нікога нікуды не заклікаў і не з'яўляецца арганізатарам, прычым запіс ён зрабіў ужо пасля пачатку акцый маўклівага пратэсту. Адпаведна, як ён мог быць арганізатарам? Такія запісы ў сетцы ёсць у тысяч чалавек", — адзначыў Целяпун.

Паводле слоў праваабаронцы, Міхаіл будзе абскарджваць рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства