viasna on patreon

Каля 100 жыхароў Магілёўшчыны штогод абскарджваюць прымусовае лячэнне ў ЛТП

2011 2011-08-15T09:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracy_ltp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведныя касацыйныя скаргі грамадзяне падаюць у Магілёўскі абласны суд. Такім чынам яны спрабуюць аспрэчыць рашэнні раённых судоў.

Практыка паказвае, што некаторыя грамадзяне, спрабуючы аспрэчыць рашэнні судоў першаснай інстанцыі аб прымусовым накіраванні ў ЛТП, наймаюць сабе адвакатаў.

Як паведамляе Радыё Магілёў, судзя Магілёўскага абласнога суда Аляксей Якаўлеў адзначыў, што станоўчыя характарыстыкі па месцы працы, а таксама добраахвотнае лячэнне хранічнай алкагольнай залежнасці, у тым ліку праз кадзірааванне, не з’яўляюцца перашкодай для накіравання ў ЛТП.

“Былі выпадкі, калі грамадзяне прыходзілі на судовае пасяджэнне і казалі, што ўжо паспелі жаніцца і стварыць маладую сям’ю. Яны таксама задавалі пытанне – як можна накіраваць бацьку маладой сям'і ў ЛТП? Тым часам гэта таксама не з’яўляецца перашкодай для накіравання ў ЛТП. Такіх грамадзян мы таксама накіроўваем на лячэнне”, - адзначае Аляксей Якаўлеў.

Трэба адзначыць, што накіраванне ў ЛТП мала чым адрозніваецца ад пазбаўлення волі, а ўмовы ўтрымання ў ЛТП нярэдка можна расцаніць не іначай як катаванні і бесчалавечнае абыходжанне. Акрамя таго, як сцвярджаюць самі "кліенты" ЛТП, ніякага лячэння ў гэтых установах не праводзіцца, а прымусовая праца крайне нізка аплочваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства