viasna on patreon

Рашэнне пра штраф праваабаронцы Святлане Рудкоўскай застаецца ў сіле

2011 2011-08-11T15:04:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Праваабаронца Святлана Рудкоўская, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта з Гародні, зноў падвяргаецца адміністратыўнаму ціску. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская вясна”.

Перагляд адміністратыўнай справы Святланы Рудкоўскай, заведзенай сёлета ў красавіку, адбыўся 1 жніўня без яе прысутнасці. Новае рашэнне, якое прымаў ужо намеснік начальніка Ленінскага РАУС Віталь Стасюкевіч, слова ў слова было скапіявана з ранейшага і Рудкоўскую зноў абавязваюць выплаціць штраф. Правабаронца 9 жніўня зноў абскардзіла гэтыя незаконныя з яе пункту гледжання пратакол і рашэнне начальніку Гарадзенскай абласной міліцыі.  

Нагадаем, што ў красавіку бягучага году на Святлану Рудкоўскую без яе прысутнасці быў складзены пратакол пра адміністратыўнае правапарушэнне, яе вінавацілі ў прафесійных упушчэннях на пасадзе старшыні жыллёвага кааператыву. Начальнік Ленінскага РАУС Яўген Ярмантовіч, які, на думку праваабаронцы, сфабрыкаваў супраць яе гэтую справу, сваім рашэннем аштрафаваў Рудкоўскую на 4 базавыя велічыні.

Праваабаронца абскардзіла гэтае рашэнне, якое пазней было адменена і накіравана на новы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства