viasna on patreon

Аштрафавалі грамадскую актывістку Святлану Рудкоўскую

2011 2011-05-27T12:32:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябру Беларускага Хельсінскага Камітэту ў Гародні Святлану Рудкоўскую аштрафавалі на суму ў чатыры базавых велічыні. Адміністрацыйная справа, якую, на думку Святланы, сфабрыкаваў супраць яе начальнік Ленінскага РАУС так і не мае лагічнага завяршэння. У віну ёй выставілі нібыта прафесійныя ўпушчэнні на працы ў якасці старшыні жыллёвага кааператыву.

Згодна з рашэннем міліцыі кніга скаргаў і прапаноў кааператыву, які абслугоўвае Святлана павінна знаходзіцца ў будынку без вызначанага месца.

- Кіраўнік аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні падпалкоўнік міліцыі Яўген Ермантовіч, пасля разгляду матар’ялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да мяне, знайшоў у маіх дзеяннях склад правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.24 адміністрацыйнага кодэкса. Якім чынам ён там знайшоў склад злачынства, я не ведаю. У ходзе разгляду матар’ялаў ён устанавіў, што месца рэгістрацыі кнігі заўваг і прапаноў - г.Гродна, вул. Пушкіна 28. Пяць год я працую ў гэтым кааператыве, усе дакуманты захоўваліся заўсёды ў мяне, ніякіх пытанняў ніколі не паўставала.

Ціск, які зведала Святлана Рудкоўская, ставіць пад пагрозу магчымасць працаваць ёй на пасадзе старшыні кааператыву. Святлана будзе абскарджваць вынесены штраф, а таксама лічыць, што начальнік Ленінскага РАУС Гародні Ермантовіч, сваімі дзеяннямі даў зразумець, што на чалавека можна сфабрыкаваць любыя абвінавачванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства