Справа Яўдахі — суд без сведак
https://spring96.org/be/news/45098
2011
2011-08-11T12:24:18+0300
2011-08-11T12:24:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
11 жніўня ў суд ізноў не з’явіліся сведкі па справе.
Іх паказанні суддзя Рыта Шаграй зачытала з пратаколаў папярэдняга следства. Учора ў суд прыйшлі два сведкі.
Суд над распаўсюднікам распачаўся 27 ліпеня. Алеся вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.1 арт. 233 Крымінальнага кодэксу. Згодна закону яму пагражае да трох год турмы. Па справе праходзяць каля 230 сведак.