viasna on patreon

Ці даставяць Бяляцкага ў суд?

2011 2011-08-11T09:47:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэньне суда Цэнтральнага раёну, які адмовіўся задаволіць скаргу Алеся Бяляцкага на папярэджаньне Генпракуратуры Беларусі. На судовае пасяджэньне павінны даставіць зьняволенага Алеся Бяляцкага.

У якасьці прадстаўніка грамадзкасьці Беларускі Хэльсінскі камітэт накіраваў на пасяджэньне свайго старшыню Алега Гулака.

«Важна адзначыць, што Алесь Бяляцкі, як заяўнік скаргі, пры жаданьні мае права прысутнічаць на слуханьні справы. Такім чынам, калі ён праявіць гэтае жаданьне, то на разгляд скаргі яго абавязаны даставіць з СІЗА па вуліцы Валадарскага, дзе ён знаходзіцца з 5 жніўня ў сувязі з пачаткам крымінальнай справы па артыкуле «ўтойваньне даходаў у асабліва буйным памеры». Такім чынам, калі жаданьне Бяляцкага ня будзе ўлічана і, разгляд справы адбудзецца без яго ўдзелу, то можна сьмела заяўляць пра парушэньне права Бяляцкага на справядлівы суд", – адзначыў Алег Гулак.

Папярэджаньне пра недапушчэньне парушэньня закона Бяляцкаму было вынесена 16 лютага 2011 года. «Вашы дзеяньні ад імя праваабарончага цэнтра «Вясна» супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь», – гаварылася ў папярэджаньні, паведамляе Беларускі Хэльсінскі камітэт.

20 чэрвеня 2011 года суд Цэнтральнага раёна Менска не задаволіў скаргу Бяляцкага на афіцыйнае пісьмовае папярэджаньне Генпракуратуры. «Мне не прыведзена ніводнага аргумэнту, чаму я не маю права ажыцьцяўляць праваабарончую дзейнасьць ад імя праваабарончага цэнтру "Вясна" і чым такая дзейнасьць наносіць шкоду нацыянальнай бясьпецы ці грамадзкаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў», – заявіў у сваёй касацыйнай скарзе Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства