viasna on patreon

Гомель: актывіста затрымалі за паведамленьне у сацыяльнай сетцы

2011 2011-08-08T09:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
7 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзьмітрыя Шаўчэнку, які пад ананімным акаўнтам актыўна дзейнічае ў гомельскай групе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Ала Шаўчэнка, муж разам з двума маленькімі дзецьмі 6 жніўня паехаў на лецішча ў вёсцы Калініна Гомельскага раёна. Вечарам туды на аўтамабілі прыехалі людзі ў цывільным.

"На вачах у дзяцей мужа затрымалі і павезьлі ў невядомым напрамку. Яго маці заявілі, што Дзьмітрый абвінавачваецца ў закліку да непадпарадкаваньня ўладам. Толькі потым у Чыгуначным РАУС Гомеля мне сказалі, што мужа даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а 8 жніўня будзе суд. Добра, што на лецішчы былі бацькі Дзьмітрыя, зь якімі засталіся дзеці", — сказала Ала Шаўчэнка.

Яна мяркуе, што затрыманьне мужа можа быць зьвязанае зь нейкім яго паведамленьнем, пакінутым у гомельскай групе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства