viasna on patreon

Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі

2011 2011-08-08T14:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Заява Міжнароднай назіральнай місіі № 9

Міжнародная назіральная місія:

1. Выказвае крайнюю занепакоенасць у сувязі з арыштам 4 жніўня 2011 года кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага і узбуджэннем ў дачыненні да яго крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры), а таксама працэсуальнымі парушэннямі падчас ператрусу, затрымання і допыту;
лічыць, што гэтыя абвінавачванні відавочным чынам звязаныя выключна з праваабарончай дзейнасцю Алеся Бяляцкага і узначальваемага ім Цэнтра, у прыватнасці, па назіранні за выбарамі і аказанні прававой і матэрыяльнай дапамогі членам сем'яў і самім асуджаным па справах, звязаных з падзеямі 19 сьнежня 2010 і нядаўнімі акцыямі "маўклівых пратэстаў"; разглядае гэтыя абвінавачванні ў кантэксце папярэдніх спроб перашкоды дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна", пачынаючы з яго ліквідацыі Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь у 2003 г., ператрусаў і канфіскацыі належачага яму абсталявання пасля 19 снежня 2010 г. і сканчаючы вынесеным Алесю Бяляцкаму ў лютым 2011 г. папярэджаннем аб "недапушчальнасці ажыццяўлення дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі"
расцэньвае прад'яўленыя абвінавачванні як неабгрунтаваныя, паколькі атрыманыя Бяляцкім фінансавыя сродкі не з'яўляліся яго асабістым прыбыткам, а пералічваліся праз яго рахунак на мэты падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі і забеспячэння праваабарончай дзейнасці ў адпаведнасці з дагаворамі ахвяравання і расходваліся на гэтыя мэты.

2. Канстатуе, што падобная сітуацыя стала магчымай выключна з-за неадпаведнасці агульнапрызнаным міжнародным стандартам беларускага заканадаўства ў галіне свабоды асацыяцыяў, якое не дазваляе няўрадавым арганізацыям набываць рэгістрацыю ў адпаведнасці з разумнай, празрыстай і простай працэдурай; прадугледжвае працэдуру іх ліквідацыі па неправавых падставах; ўстанаўлівае іх нерацыянальнае падаткаабкладанне; перашкаджае ажыццяўленню іх фінансавай падтрымкі з боку міжнародных структур і робіць любыя законныя грамадзянскія і праваабарончыя ініцыятывы закладнікам сістэмнай недасканаласці вышэйпералічаных нормаў.

3. Лічыць, што адказнасць за тое, што адбылося, таксама нясуць і іншыя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, якія не дамагліся ад Рэспублікі Беларусь прывядзення яе нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды асацыяцыяў, а замест гэтага аддавалі перавагу шляху падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў абыход нацыянальнага заканадаўства, паставіўшы такім чынам пад пагрозу асабістую свабоду і бяспеку беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў;
з глыбокім шкадаваннем адзначае той факт, што непасрэдна арышту беларускага праваабаронцы спрыяла непаслядоўная і недальнабачная пазіцыя ўладаў Літоўскай Рэспублікі, якія не ацанілі рызыкі для асабістай свабоды і бяспекі Алеся Бяляцкага ад перадачы уладам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках, адкрытых у Літве для забеспячэння праваабарончай дзейнасці беларускіх грамадзянскіх арганізацый і ініцыятыў.

4. Звяртае ўвагу на тое, што пад аналагічнай пагрозай могуць апынуцца іншыя прадстаўнікі беларускіх праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый, многія з якіх у існуючых умовах маглі быць вымушаны шукаць шляхі забеспячэння сваёй дзейнасці за рамкамі юрысдыкцыі Беларусі;

5. Таксама занепакоеная працягваючым ціскам на праваабаронцаў, якiя ажыццяўляюцца іншымі спосабамі, - у прыватнасці, паўторным папярэджаннем з боку Міністэрства юстыцыі ў адрас РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

У сувязі з вышэйпададзеным, Міжнародная назіральная місія патрабуе:
1. Вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства;
2. Спынення ціску на праваабарончыя і грамадзянскія арганізацыі, у прыватнасці, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", іх супрацоўнікаў і актывістаў;
3. Прывядзення нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды асацыяцыяў, пры унясенні змяненняў у заканадаўства кіравацца рэкамендацыямі міжурадавых арганізацый (у тым ліку, запытаўшы афіцыйную экспертызу Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права), а таксама ўлічваць меркаванне нацыянальных і міжнародных экспертаў;
4. Абвяшчэння да перагляду заканадаўства мараторыя на следчыя дзеянні і судовыя разбіральніцтвы ў дачыненні да грамадзянскіх і праваабарончых арганізацый, у тым ліку Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", іх супрацоўнікаў і актывістаў;
5. Прыняцця ўладамі Літоўскай Рэспублікі мер па мінімізацыі шкоды, нанесенай перадачай яе Міністэрствам юстыцыі праваахоўным органам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзянскіх актывістаў, напрыклад, шляхам прадастаўлення ім у выпадку ўзнікнення неабходнасці абаронцаў у асобе кваліфікаваных літоўскіх адвакатаў, а таксама выдзялення фінансавых сродкаў для выплаты магчымых штрафаў;
6. Недапушчэння аналагічных дзеянняў па перадачы інфармацыі аб праваабаронцах і праваабарончых арганізацыях ўладаў Беларусі з боку іншых дзяржаў - удзельніц АБСЕ;
7. Уключэння пытання аб сітуацыі з правамі чалавека і вяршэнствам права ў Беларусі ў парадак дня ўсіх планаваных у бліжэйшы час афіцыйных сустрэч і мерапрыемстваў у рамках міжурадавых арганізацый (ААН, АБСЕ і Савета Еўропы), у тым ліку на самым высокім узроўні (Генеральная Асамблея ААН, Міністэрская канферэнцыя АБСЕ).

Кіраўнік Місіі
Андрэй Юраў
8 жніўня 2011 г

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства