viasna on patreon

Дыпламаты выказваюць знак падтрымкі “Вясне”

2011 2011-08-08T16:30:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rukopozhatije.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З нагоды арышту віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага праваабарончы цэнтр “Вясна” 5 жніўня наведалі часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Майкл Скэнлан і  першы сакратар амбасады Крыс Паніка. 8 жніўня адбыўся візіт на офіс “Вясны” амбасадара Вялікабрытаніі Розмары Томас.

Дыпламаты выказалі падтрымку праваабаронцам “Вясны” і сям’і Алеся Бяляцкага, высока ацаніўшы тую ролю, якую ПЦ ”Вясна” адыгрывае ў беларускім грамадстве.

Прадстаўнікі амбасадаў усур’ёз заклапочаныя абуральным фактам арышту вядомага ў свеце праваабаронцы, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўзмацненнем ціску на праваабарончы рух у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства