viasna on patreon

Вялікабрытанія: Затрыманьне Бяляцкага - яшчэ адзін абуральны выпадак перасьледу праваабаронцаў

2011 2011-08-08T11:25:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialikabrytanija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманьне Алеся Бяляцкага афіцыйны Лондан расцаніў "як яшчэ адзін абуральны выпадак перасьледу праваабаронцаў у Беларусі". Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага міністра па справах Эўропы Дэвіда Лідынгтана, якую распаўсюдзіла 6 жніўня пасольства Вялікабрытаніі ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.

"Я глыбока заклапочаны зьвесткамі аб арышце вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, старшыні паважанай праваабарончай арганізацыі "Вясна" і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Ён быў затрыманы ў мінулы чацьвер паводле падазрэньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры — пакараньне за такога кшталту злачынства прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўленьня волі", — гаворыцца ў заяве.

"Мы разглядаем гэта як яшчэ адзін абуральны выпадак перасьледу праваабаронцаў у Беларусі", — заявіў Лідынгтан.

"Я заклікаю беларускія ўлады забясьпечыць належную павагу да правоў і свабод праваабаронцаў у адпаведнасьці з міжнароднымі дагаворамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь. Вялікабрытанія будзе ўзьнімаць пытаньне аб пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас перамоў з партнэрамі па Эўразьвязе", — гаворыцца ў заяве міністра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства