ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/44978
2011
2011-08-06T11:22:01+0300
2011-08-06T11:22:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/eshtan.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.
Дыпламат выказала занепакоенасць затрыманнем "выбітнога праваабаронцы" і тым фактам, што прыватнае жыллё Бяляцкага "было абшуканае дзяржаўнымі службамі бяспекі".
"Вярхоўны прадстаўнік зноў заяўляе пра сваё глыбокае шкадаванне адносна неаднаразовых актаў запалохвання і ўціску мірных праваабаронцаў у Беларусі, а таксама адносна працягу адмаўленняў у прадастаўленні юрыдычнага статусу незалежным праваабарончым арганізацыям у краіне", — цытуе заяву БелаПАН.