МЗС Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў Бяляцкага

2011 2011-08-05T11:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства замежных спраў Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага – пра гэта Радыё Рацыя заявіў прэс-сакратар літоўскага МЗС Мідаўгас Лашас.

Ён зачытаў для Рацыі афіцыйны каментар замежнапалітычнага ведамства Літвы па гэтай сітуацыі:

- Літва выказвае рашучы пратэст супраць затрымання спадара Алеся Бяляцкага і дзеянняў накіраваных супраць арганізацыі «Вясна». Літва разам з партнёрамі ў Еўрапейскім саюзе будзе прадпрымаць далейшыя дзеянні адносна вызвалення палітвязняў Беларусі.

Алесь Бяляцкі затрыманы на трое сутак у якасці падазраванага па крымінальнай справе, распачатай на падставе артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі - ухіленне ад уплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў - з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства