viasna on patreon

Дзейны старшыня АБСЭ асудзіў арышт Бяляцкага

2011 2011-08-05T14:27:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/azhubalis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня АБСE, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс

Cтаршыня АБСE, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс

Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс,  выказаў глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спасылаючыся на арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ажубаліс асудзіў дзеяньні ўраду Беларусі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, абаронцаў правоў чалавека і палітычнай апазыцыі. "Суды над удзельнікамі дэманстрацыі 19 сьнежня, сыстэматычнае здушэньне СМІ і свабоды сходаў, і працяг перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасьці сьведчаць аб сур'ёзным пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі," - цытуе палітыка Радыё Свабода.

«Я заклікаю ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Беларусь павінна выконваць свае абавязаньні ў рамках АБСЭ ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў, якія былі пацьверджаны на самым высокім узроўні ў сьнежні 2010 года на саміце АБСЭ ў Астане".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства