Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/44960
2011
2011-08-05T14:10:56+0300
2011-08-05T14:10:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёньня ў 14 гадзін паводле мясцовага часу адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра юстыцыі, прысьвечаная справе Алеся Беляцкага і абвінавачваньням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчваньні ягоных рахункаў.
Напярэдадні мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін напісаў у сваім блогу, што Літва нібыта перадала Беларусі "усю банкаўскую інфармацыю па беларускіх грамадзкіх арганізацыях, зарэгістраваных у гэтай краіне, прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадзкіх дзеячаў і праводкі па гэтых рахунках".