Марэк Мігальскі накіраваў запыт па справе Бяляцкага ў Еўракамісію
Услед за асуджальнай заявай старшыні Еўрапарламента Ежы
Бузака па справе арышту Алеся Бяляцкага, у Бруселі прадпрымаюцца далейшыя крокі
ў гэтай справе на узроўні Еўракамісіі, перадае Радыё Рацыя.
Пра свае захады ў гэтай справе паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
- Я пераслаў Еўракамісіі пісьмовы запыт па справе затрымання Алеся Бялацкага, ведаючы, што дзеянні беларускіх уладаў ужо чарговы раз парушаюць асноўныя правы чалавека. Камісія мае тры тыдні на адказ у гэтай справе. Мы таксама пераслалі інфармацыю ў СМІ, каб паведаміць грамадству пра пра чарговы акт бяспраўнага затрымання. Я яшчэ выслаў Яцку Протасевічу, старшыні Дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі, ліст, метай яго з'яўляецца каардынацыя дзеянняў па прадухіленні чарговай хвалі рэпрэсій.
Марэк Мігальскі актыўна уключыўся ў дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі. Некалькі месяцаў таму ягонае бюро стала адным з арганізатараў збору сродкаў і кампутараў для праваабарончага цэнтра «Вясна» пасля чарговай канфіскацыі тэхнікі.