У Мазыры не дазваляюць пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда ў шматлюдным месцы
https://spring96.org/be/news/44895
2011
2011-08-01T11:14:48+0300
2011-08-01T11:14:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мазыры адмоўлена ў правядзенні пікетаў грамадскім актывістам Рыгору Крывіцкаму і Алесю Кавальчуку, якія хочуць падтрымаць палітвязня Мікіту Ліхавіда. Гэта вынікае з адказу намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка, паведамляе "Гомельская вясна".
Актывістаў накіроўваюць ў месцы, дзе даўно не праводзяцца не толькі масавыя мерапрыемствы, але і спартовыя. Там, нават, не выгульваюць сабак, як у Менску на пл. Бангалор. Стадыён "Спартак" амаль увесь час зачынены, а стадыён "Палессе" знходзіцца на ўскрайку населенага пункта Козенкі Мазырскага раёна.
Разам з тым грамадскія актывісты не адмаўляюцца ад намеру правесці пікет у падрымку мужнага маладога палітвязня.