Прызначана дата разгляду касацыйных скаргаў “бабруйскіх анархістаў”
https://spring96.org/be/news/44125
2011
2011-06-21T15:23:06+0300
2011-06-21T15:23:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/anarhisty-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Касацыйныя скаргі на прысуды па справе падпалу бабруйскага КДБ будуць разглядацца ў Магілёўскім абласным судзе 14 ліпеня. Судовае паседжанне распачнецца а 10-ай гадзіне.
Фігуранты справы Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка асуджаныя да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Павел Карцінін прызнаў іх вінаватымі ў падпале будынку бабруйскага аддзялення КДБ (ч. 2 арт. 339 КК — “Асабліва злоснае хуліганства”). Прысуд быў абвешчаны 18 траўня.
Нагадаем, што невядомыя асобы ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г. у Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. На ганак была кінута бутэлька з гаручай сумессю. Пашкоджанымі аказаліся толькі дзверы.