viasna on patreon

Гомельскія дэмакратычныя актывісты далучыліся да акцыі «Стоп-бензін»

2011 2011-06-08T14:46:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop_benzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя беларускіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін» супраць павышэння коштаў на паліва была падтрымана і ў Гомелі. На сваіх машынах да калоны далучыліся гомельскія дэмакратычныя актывісты, сярод якіх -- мясцовы каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін. Ён прымацаваў на задняе шкло аўтамабіля ліст паперы з надпісам «Хопіць даіць народ!» і разам з удзельнікамі акцыі спыніўся на праезджай частцы ў цэнтры горада, дэманструючы адсутнасць паліва ў бензабаку.

«Мы лічым, што такія кошты непрымальныя для грамадзянаў і аўтааматараў. А дзяржава цягне па максімуму з насельніцтва, каб закрыць свае фінансавыя дзіркі за кошт звычайных людзей», - пракаментаваў Валерый Сляпухін.

У цэлым у гомельскай акцыі удзельнічалі звыш 20 аўтамабіляў. Абышлося без затрыманняў. Аднак супрацоўнікі ДАІ перапісвалі нумары машын, на якіх прыехалі ўдзельнікі акцыі, таму рэпрэсіі, магчыма, наперадзе.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства