viasna on patreon

Людміла Аляксеева працягвае сустрэчы з праваабаронцамі

2011 2011-06-08T13:59:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alekseeva-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча з Людмілай Аляксеевай ў Вясне

Сустрэча з Людмілай Аляксеевай ў Вясне

Вядомая расійская праваабаронца і старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева сустрэлася сёньня з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна», БХК, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, сваякамі палітвязняў, «апальнымі» адвакатамі.

Людмілу Міхайлаўну цікавілі найбольш актуальныя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі: крокі па вызваленьні з турмаў усіх асуджаных удзельнікаў Плошчы-2010, умовы ўтрыманьня ў турмах, перасьлед праваабаронцаў і адвакатаў, дзейнасьць праваабарончага цэнтру “Вясна”. Яна параўнала стан развіцьця грамадскай і праваабарончай супольнасьці ў Беларусі і Расіі, адказала на шматлікія пытаньні.

У другой палове дня Людміла Аляксеева праводзіць прэс-канферэнцыю для журналістаў, пад час якой выкладзе сваю пазіцыю па найбольш актуальных пытаннях развіцьця грамадзянскай супольнасьці у нашай краіне.

Людміла Міхайлаўна Аляксеева ўзначальвае Маскоўскую Хельсінкскую Групу (МХГ), найстарэйшую праваабарончую арганізацыю, створаную ў сярэдзіне 70-х. МХГ і цяпер лічыцца адной з вядучых праваабарончых арганізацый у сьвеце і ўваходзіць у Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Таксама па тэме:

"Легенда праваабарончага руху зь візытам у Беларусі"

"Людміла Аляксеева: поспех нашай безнадзейнай справы"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства