viasna on patreon

Бабруйчан палохаюць “штрафамі”

2011 2011-06-08T13:14:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaktyty-rot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе ўжо некалькі дзён ходзяць розныя чуткі, мэта якіх – запалохаць грамадства, каб людзі адмовіліся ад крытыкі ў бок улады. Бабруйчане нават не ўсведамляюць, што самі сталі разносчыкамі правакацыйнай інфармацыі, якую запусцілі невядомыя маніпулятары.

“Сюжэт” кожнай гісторыі адрозніваецца, але сутнасць адна і тая ж.

- Я ехала ў аўтобусе, і там жанчына распавядала, быццам бы паскардзілася дачцэ па тэлефону на ўлады, кошты, а калі вярнулася дахаты, яе там чакалі супрацоўнікі КДБ, - распавяла Ніна Федзяева, сябра “Справядлівага Света”.

Іншыя людзі распаўсюджваюць чуткі, што нейкі мужчына ехаў у аўтобусе і яго аштрафавалі за смелыя выказванні. Другія – што за панічныя выказванні па тэлефоне нейкай сям’і суму штрафа ўключылі адразу ў квіток па аплаце тэлефоннай сувязі.

- Так, я асабіста чула гэтыя плёткі, і кожны так кажа, быццам бы з ім гэта адбылося, - здзіўляецца Алена Мядзведзева, мясцовая каардынатарка руха “Гавары праўду”. – Я ўжо з людзьмі сваруся, кажу “прынясіце мне хоць адну плацёжку за штраф, які вы аплацілі за крытыку прэзідэнта”. Мне ж зразумела, што ніякіх штрафаў за падобныя справы без суда не можа быць. Думаю, гэтыя чуткі распаўсюджваюццца адмыслова, каб “закрыць рот” людзям. Бо бабруйчане абмяркоўваюць, крыткуюць – і па тэлефоне, і на вуліцах, а ўладам выгадна, каб яны баяліся і маўчалі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства