viasna on patreon

У Пінску чарговыя праверкі

2011 2011-06-08T12:51:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idealagichnyplakatpinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ідэалагічныя плакаты “Вместе мы Беларусь” з’явіліся ў Пінску

Ідэалагічныя плакаты “Вместе мы Беларусь” з’явіліся ў Пінску

Пінск ахапіла чарговая хваля так званых “прэзідэнцкіх праверак”. Гэтым разам кантралёры правяраюць установы аховы здароўя. Пад час праверак прэзідэнцкія камісары праводзяць “кантрольныя замеры” сваечасовасці прыходу і зыходу з  працы персаналу  пінскіх бальніц. Высвятляюцца прычыны адсутнасці дактароў на працоўных месцах. У якасці прыклада пінчукі чамусці называюць гарадскую радзільню, маўляў, там знайшлі шмат парушэнняў.

І ў чарговы раз людзі распавядаюць аб праверках у крамах. Гэтым разам такая “аблава” адбылася ў пінскім супермаркеце гандлёвай сеткі “АЛМІ”. Людзі ў цывільным спынялі на ўваходзе пакупнікоў і высвятлялі, дзе тыя працуюць і чаму ходзяць на закупы ў працоўны час. Цікава, што гараджане на хаду выдумвалі нейкія адгаворкі, але ж ніхто так і не пацікавіўся, які статус гэтых правяраючых і ці маюць  яны паўнамоцтвы спыняць грамадзян і распытваць іх  аб асабістым жыцці.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства