У Вялейцы — суды і штрафы за «пальчыкі»
https://spring96.org/be/news/43872
2011
2011-06-08T08:49:48+0300
2011-06-08T08:49:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У судзе Вялейскага раёну распачаўся
суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове
прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што
пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў
павестку ў суд.
Як высьветлілася падчас першага дня слуханьняў, заяву ў суд на прадпрымальніка
склаў мясцовы ўчастковы міліцыянт бязь ведама Аляксея Чарапана.
Аналягічны працэс адбыўся тыдзень таму над яшчэ адным жыхаром Вялейкі Валянцінам
Суславым. Не зважаючы на тое, што ў судзе быў засьведчаны факт
фальсыфікацыі пры складаньні адміністрацыйнага пратаколу, Валянцін Суслаў быў
пакараны штрафам у памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў, паведаміў
Свабодзе праваабаронца Уладзімер Малярчук.