viasna on patreon

За двое сутак – дзве адпіскі

2011 2011-05-24T13:50:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 24 траўня, бабруйская каардынатарка руху “Гавары праўду” Алена Мядзведзева паведаміла, што атрымала яшчэ адну адпіску на заяву супраць будоўлі АЭС.

- Літаральна ўчора мне паведамілі, што заяву не будзе разглядаць Адміністрацыя прэзідэнта, а сёння з раніцы прыходзіць ліст, што і Савет міністраў не здольны даць адказ. Мне напісалі, што заяву перанакіравалі яшчэ “ніжэй”, ужо ў Мінэнэрга! Як жа хутка адказалі, толькі шкада, што адпіскай. У мяне з’явіліся падазрэнні, што такімі тэмпамі ў выніку заява дойдзе да старшыні бабруйскага гарвыканкама, і ён будзе вырашаць, ці будаваць у Беларусі АЭС, - з іроніяй кажа Алена Мядзведзева.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства