viasna on patreon

Адміністрацыя прэзідэнта не здольная адказаць

2011 2011-05-24T08:03:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzviedzievaalena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” ў Бабруйску Алена Мядзведзева

каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” ў Бабруйску Алена Мядзведзева

Алена Мядзведзева, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у Бабруйску, атрымала 23 траўня адпіску з Адміністрацыі прэзідэнта на зварот супраць будоўлі АЭС у Беларусі.

У адказе начальніка галоўнага упраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў С.І.Буко паведамляецца, што зварот перанакіравалі – з Адміністрацыі прэзідэнта ў апарат Савета Міністраў “з даручэннем паведаміць вам аб выніках разгляда”.

- Гэта можа азначаць, што ў Адміністрацыі прэзідэнта нас не змаглі “паслаць” і даручылі гэта іншым, - мяркуе Алена Мядзведзева. – Яны не могуць адпісаць, што не адрэагавалі на просьбы грамадзянаў, за іх гэта зробіць Савет Міністраў. Я ведаю гэта, бо не першы раз накіроўваю ў прэзідэнцкую адміністрацыю лісты са злабадзённымі пытаннямі. Зразумела, што адказ з гэтай інстанцыі будзе адмоўны, бо з будоўляй АЭС усё даўно вырашана, і ад нашага меркавання нічога не залежыць…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства