viasna on patreon

Дэмакратычныя сілы Магілёўшчыны рыхтуюцца адзначыць гадавіну Чарнобыля

2011 2011-04-19T10:42:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл рыхтуюцца правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў старшыня Каардынацыйнай рады кааліцыі Юрый Новікаў.

- Напярэдадні чарговай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі актывісты дэмакратычных сіл Магілёўшчыны зробяць выезд у радыяцыйна забруджаныя раёны нашай вобласці. Мы плануем прывесці ў парадак тэрыторыю каля памятных знакаў на месцы адселеных вёсак, ускласці кветкі. Таксама ў Магілёве адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Будуць ускладзены кветкі да памятнага крыжа ахвярам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праведзены жалобны мітынг.

У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці мясцовыя актывісты дэмакратычных сіл плануюць арганізаваць распаўсюд рэгіянальных маланакладных выданняў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі, распаўсюджваць іншыя інфармацыйныя матэрыялы антыядэрнай тэматыкі. У прыватнасці, такія акцыі будуць праведзены ў Асіповічах, Бабруйску, Бялынічах, Крычаве, Клімамічах, Чэрыкаве і ў шэрагу іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Прадстаўнікі Рады Бабруйскай рэгіянальнай кааліцыі дэмсіл планавалі правесці пікет у гадавіну аварыі на ЧАЭС у Бабруйску, аднак мясцовыя ўлады правядзення пікета не дазволілі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці радыёактыўныя выкіды накрылі 489 тысяч гектар зямлі, на 42,9 тысячах га быў цалкам пакінуты сяўбазварот. Дзесяткі тысяч жыхароў Магілёўшчыны былі вымушаны пакінуць родныя мясціны і перасяліцца ў іншыя месцы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства