viasna on patreon

Асуджанага за Плошчу расіяніна выціскаюць з Беларусі?

2011 2011-04-06T11:43:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/breus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Брэус

Арцём Брэус

Асуджанаму за Плошчу грамадзяніну Расійскай Федэрацыі Арцёму Брэусу не працягнулі рэгістрацыю па адрасе яго бабулі, у якой ён пражывае ў Мінску.

Згодна з беларускім заканадаўствам, без рэгістрацыі ў Беларусі ён як замежны грамадзянін не зможа атрымаць тут від на жыхарства.

Арцём Брэус, сын беларускага рэжысёра і вядомага ў мінулым тэлевядоўцы Юрыя Брэуса, нарадзіўся ў Мінску. Ён правёў дзяцінства ў Эстоніі, адкуль вярнуўся на радзіму ў статусе грамадзяніна Расіі. Рэгістрацыя ў Беларусі яму як замежнаму грамадзяніну дазвалялася спачатку на месяц, але потым штомесяц “прапіска” магла быць працягнутая. Але пасля таго, як Арцём быў асуджаны па крымінальнай справе за ўдзел у падзеях 19 снежня, дзяржава дала яму зразумець, што такія патэнцыйныя грамадзяне ёй непатрэбныя. Нагадаем, разам з іншым расіянінам Іванам Гапонавым Арцём прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Рэгістрацыя і пастаяннае пражыванне ў краіне даюць падставу атрымаць від на жыхарства, а пазней – і беларускае грамадзянства. Якраз атрыманне віда на жыхарства ў Беларусі і было ў планах дызайнера і мастака Арцёма Брэуса. Зараз, лічыць ён, гэта ідэя ператвараецца ў бессэнсоўную.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства