viasna on patreon

“Адвакат сказаў, што Павел здаровы і добра выглядае”

2011 2011-03-25T19:19:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

З Паўлам Севярынцам сустрэўся адвакат Вадзім Мушынскі.

Для палітвязня гэта другая сустрэча з адвакатам за час зняволення: 29 снежня з Паўлам Севярынцам сустракаўся Павел Сапелка, пазней адхілены ад адвакацкай дзейнасці.

Тацяна Севярынец, маці зняволенага палітыка, пакуль не распавядае падрабязнасцяў:

“Адвакат сказаў, што Павал здаровы і добра выглядае! Для мяне гэта – галоўнае, бо я не бачылася з сынам ад 19 снежня! Такі вось атрымаўся нам падарунак да Дня Волі!”

Спадарыня Тацяна паведамілі таксама, што 25 сакавіка атрымала ліст падтрымкі з Братыславы, адрасаваны ўсёй сям’і палітвязня. Аўтар ліста Мікулаш Дзурында, міністр замежных справаў Славакіі, выказаў падтрымку Паўлу Севярынцу і ягоным бацькам, а таксама даслаў фотаздымак з акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася ў Братыславе 2 сакавіка.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства