Атрошчанкава перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку
https://spring96.org/be/news/42116
2011
2011-03-25T13:47:14+0200
2011-03-25T13:47:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/atroshankau1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі
прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ. Дар'і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя
Саньнікава перавялі ў сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы
Валадарскага.
Аляксандр Атрошчанкаў, якога прысудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму за
прысутнасьць на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў якасьці журналіста, цяпер
чакае вынікаў абскарджаньня прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай
скаргі яшчэ нават не прызначаная.
Як паведаміла Дар'я Корсак сайту charter97.org, у бліжэйшы час Атрошчанкава
могуць адправіць у калёнію пад Віцебск – «Віцьба-3». Там адбываў пакараньне ў
свой час Аляксандр Казулін.