viasna on patreon

Дашкевічу - 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага

2011 2011-03-24T12:21:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevlobau230311.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дашкевіч, Лобаў (Фота nn.by)

Дашкевіч, Лобаў (Фота nn.by)

Cёньня пасьля 12 гадзін дня ў Маскоўскім судзе Мінска суддзя Алена Шылько агучыла прысуд кіраўніку незарэгістраванага  “Маладога Фронту”  Зміцеру Дашкевічу і кіраўніку менскай філіі гэтай арганізацыі  Эдуарду Лобаву. Суд пачаўся са спазненьнем больш чым на гадзіну. Учора пракурор Мазоўка прапанаваў пакараць Дашкевіча трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму, а Лобава пяцьцю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя прызначыла Зміцеру Дашкевічу - 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд можа быць абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства