viasna on patreon

Уладзімір Малей: “Станоўчыя вынікі працы – натхняюць”

2011 2011-03-24T09:13:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

У рэгіёнах дапамога праваабаронцаў вельмі папулярная сярод насельніцтва, асабліва сярод тых слаёў, хто не ў стане плаціць за адвакацкія паслугі. Праваабаронцы займаюцца справамі, звязанымі не толькі з пераследам за грамадскую і палітычную дзейнасць, але іх дзейнасць таксама накіравана на вырашэнне спрэчак грамадзян з дзяржаўнымі органамі, датычнымі і грамадзянскіх, і працоўных, і сямейных пытанняў. Пра тое, як працуюць і якімі справамі ў рэгіёнах займаюцца абаронцы правоў чалавека, распавядае вядомы на Берасцейшчыне праваабаронца Уладзімір Малей.

- Ці прыходзіцца вам зараз займацца справамі, датычнымі прэзідэнцкіх выбараў і сумнавядомых падзей 19 снежня? Шмат да вас звярталася людзей, у якіх узніклі праблемы?

- Апошняя сур’ёзная справа ў гэтым месяцы – гэта зварот сябра партыі “Справядлівы свет”, якую перавялі на працу з ніжэйшым заробкам за тое, што стала сябрам выбарчай камісіі ад партыі. Увогуле, наколькі нам вядома, у Брэсцкай вобласці яшчэ ў Пінску звольнілі з працы двух кампутаршчыкаў і выключана з дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна  студэнтка. За апошнія месяцы  выклікаліся на допыты ў КДБ, міліцыю, пракуратуру 36 чалавек з усёй вобласці і дапытваліся пра падзеі 19 снежня. 

- Вы таксама дапамагаеце звычайным людзям, якія не займаюцца ні з грамадскай, ні палітычнай дзейнасцю. Якія гэта справы і ці ёсць станоўчыя вынікі?

- Канешне. Любога юрыста і праваабаронцу натхняюць станоўчыя вынікі працы. Напрыклад, мы дапамаглі жанчыне выйграць справу, датычную платных медыцынскіх паслуг -- бальніца вымушала плаціць пацыентку незаконна. Суд першай інстанцыі стаў на бок бальніцы, але абласны суд па касацыйнай скарзе накіраваў справу на паўторны разгляд. Паўторны разгляд меў станоўчыя вынікі для жанчыны.

- У якіх умовах прыходзіцца працаваць вам і вашым калегам-праваабаронцам?

- Трэба быць упэўненым у тым, што ты робіш правільна, паказваць сілу і веды. Без увагі ўладаў не абыходзіцца. І крымінальную справу супраць мяне ўзбуджалі нібыта за паклёп на старшыню Маларыцкага райвыканкаму – гэта было яшчэ ў 2005 годзе, калі я быў дэпутатам Маларыцкага райсавета, і КДБ, і міліцыя – усё як з большасцю праваабаронцаў. Адно тое, што ўлады каля дзесяці разоў адмаўляліся рэгістраваць наша рэгіянальнае праваабарончае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” – красамоўная ацэнка нашай працы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства