viasna on patreon

У Наваполацку галадае сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік.

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Кансерватыўна-хрысьціянскай партыі Анатоль Кулік праводзіць галадоўку, якую ён распачаў у суботу, 8 красавіка, падчас цырымоніі "інаўгурацыі" А.Лукашэнкі.

«Я распачаў галадоўку ў суботу дакладна а 15-й гадзіне, калі пачалася цырымонія, — паведаміў Анатоль Кулік прэс-службе Асамблеі НДА. — Я выказваю пратэст супраць гвалту, які ўлада ўчыніла супраць беларускіх грамадзянаў 25 сакавіка ў Менску, а таксама супраць гэтак званых "выбараў", у якіх пераможцай быў абвешчаны чалавек, які нават ня меў права абірацца. Сваёй галадоўкай я хачу паказаць, што грамадзкі супраціў уладнаму гвалту ня скончыўся Днём Волі ў Менску. Супраціў працягваецца. І мне хацелася б, каб як мага больш людзей ведалі аб гэтым».

Анатоль Кулік мае намер галадаваць цягам двух тыдняў. Прычым пакуль ён працягвае хадзіць на працу ў адну з наваполацкіх прыватных кампаніяў.

Дарэчы, першую галадоўку ў сваім жыцьці Анатоль распачаў 15 год таму. У 1991 годзе ён у ліку яшчэ шасьцярых навапалачанаў два дні галадаваў на цэнтральнай плошчы гораду ў знак пратэсту супраць рашэньня мясцовых уладаў, якое тычылася пашырэньня шкодных вытворчасьцяў на нафтахімічных прадпрыемствах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства